Дадзены старт вясноваму этапу фарміраванню асноў экалагічнай граматнасці. Выхаванцы рознаўзроставай  групы пад кіраўніцтвам выхавацеля дашкольнай адукацыі Благадаравай Л.М. разбілі сапраўдны «зялёны агарод» прама на падаконніку.

         Цяпер у выхаванцаў з’явіліся свае міні-градкі. Дзеці з вялікай цікавасцю ўключаліся ў працэс: яны падрыхтавалі кантэйнеры з грунтам, пасеялі рознае насенне. Гэтак жа даведаліся, якія ўмовы неабходны для росту раслін, і з нецярпеннем чакалі першых усходаў, каб штодня назіраць за зменамі.

         «Маленькі агарод» стаў не проста забаўкай, а сапраўднай лабараторыяй пад адкрытым небам (ва ўмовах групы). Гэта выдатная магчымасць сфарміраваць у дзяцей асновы экалагічнай граматнасці, працавітасць і адказнасць.