1 верасня — Дзень ведаў

01.09.2026

Ура! Сустракаем Новы навучальны год весела!

Сёння ў нас было шумна, весела і пазнавальна! 1 верасня ў нашым садзе прайшло  свята — Дзень Ведаў!

Нашых выхаванцаў чакалі:

• Урачыстая лінейка са слуханнем гімна Рэспублікі Беларусь.

• Мыльныя бурбалкі і смачныя пачастункі.

• Падарожжа ў Краіну Ведаў з гульнямі і загадкамі.

• Танцавальны флэшмоб пад любімыя дзіцячыя хіты.

Мы ўпэўненыя, што такі радасны старт дапаможа нашым малышам з лёгкасцю і цікавасцю пагрузіцца ў свет новых адкрыццяў. Мы віншуем усіх — бацькоў, дзяцей, педагогаў з гэтым святам! Гэты дзень адкрывае новы навучальны год. Няхай ён будзе займальным, цікавым і прынясе новыя веды, адкрыцці і новых сяброў!

 Са святам ведаў, сябры!