З 19 студзеня на Гродзеншчыне стартуе экалагічная акцыя «Пакормім птушак зімой», яна працягнецца да заканчэння зімы. Зіма для птушак — самая цяжкая пара года: шмат птушак гіне ад холаду і голаду, бо часта натуральны корм практычна недаступны. Нашы выхаванцы рашылі далучыцца да гэтай акцыі. Сёння яны прынеслі розны корм (проса, кавалачак сала, мягкая скарынка хлеба). Адразу прыляцелі птушкі: сінічкі, вераб’і. Кожны з іх імкнўся хутка пахарчавацца ежай, як бы баяўся, што яму не хопіць. Мы зразумелі, каб кармленне птушак было рэгулярным(асабліва ў марозныя дні), каб птушкі маглі разлічваць на крыніцу ежы, мы будзем карміць іх пастаянна, яшчэ мы вучыліся як правільна іх падкормліваць. І самае галоўнае — выхаванцы зразумелі, што птушкам на дапамогу павінны прыйсці людзі. І трэба спяшацца!