У пачатку нашых канікул 24.03.2026г па тэме дня “Пазнаём, гуляем, эксперыментуем!” выхавальнік Бумай В.В пазнаёміла выхаванцаў з “Легендай аб веснавых кветках”, затым дзеці вырашалі сітуацыйную задачу “ Куды вечарам прападаюць дзьмухаўцы ?” Дзеці аналізавалі, параўноўвалі, абагульнялі веды аб з’явах , якія адбываюцца ў раслінным свеце, выказвалі асабістыя заключэнні. Потым мы правялі мастацкі эксперымент, як звычайная пластыкавая вілка можа ствараць сапраўдныя жоўтыя сонейкі -дзьмухаўцы. Колькі здзіўлення і захаплення адчулі дзеці, калі ім прапанавалі маляваць такім незвычайным спосабам. Атрымаліся прыгожыя, вяснавыя кветкі: цэлая паляна дзьмухаўцоў. Цяпер мы даведаліся, што вілка — гэта не толькі сталовы прыбор, але і незвычайны пэндзлік для малявання, якім можна ствараць такія цудоўныя творчыя работы!
