Вялікдзень ва ўстанове дашкольнай адукацыі:

як нараджаецца любоў да роднага

         Вялікдзень — гэта адно з самых яркіх, вясёлых, цікавых святаў для дзяцей і дарослых. Менавіта Вялікдзень лічыцца сямейным святам, да якога рыхтуюцца ўсе члены сям’і.

         Не засталося незаўважаным гэтае свята і ў нашым дзіцячым садзе. У рознаўзроставай групе   правялі адукацыйную дзейнасць, дзе дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, з прызначэннем велікоднага яйка. Не абышлося і без гульняў. Гульні  “Біткі”, “Чыё яйка далей закоціцца” вельмі ўзрадавалі дзяцей – яны ўжо выдатна ведаюць іх правілы. Затым вадзілі карагоды пад песні пра вясну і птушак, пыталіся, якіх вясновых птушак і кветакі яны ведаюць.

         Не трэба шмат намаганняў, каб выхаваць у дзіцяці любоў да роднага. Дастаткова з маленства мякка і паступова нагадваць, што ёсць у жыцці нешта вельмі важнае – добрае, роднае, сваё.