Дзеці па сваёй натуры — гэта дапытлівыя даследчыкі, крок за крокам адкрываюць для сябе розныя бакі навакольнага свету. Падтрымаць гэтую здаровую цікавасць, накіраваць у патрэбнае рэчышча спазнання і навучання, дапамагае даследчая і эксперыментальная дзейнасць.
Раскажы — і я забуду. Пакажы-і запомню.
Дай паспрабаваць — і я зразумею.
Выхаванцы Палужскага дзіцячага сада чарговы раз акунуліся ў свет эксперыментаў. На гэты раз, яны вырашылі даведацца больш інфармацыі аб празрыстым кубіку унутры якога штосьці ёсць цікавае. «Невядомае ў вядомым» так назвалі свой эксперымент дзеці. Яны хацелі даведацца як сябе будзе паводзіць кубік у вадзе. Налілі у шкляначкі для вопытаў воду і апусцілі туда кубік. Колькі было здзіўлення, калі кубікі у вадзе пачалі зіхацець рознымі колерамі. І пакуль кубікі былі мокрымі яны працягвалі зіхацець.
Выхаванцы з вялікім задавальненнем рашылі разам з бацькамі дома даведацца : Чаму кубік у вадзе зіхаціць, а без вады не?




