Тэма сяброўства — адна з самых важных і чароўных у жыцці кожнага чалавека, асабліва для дзяцей. У нашым дзіцячым садзе мы імкнемся выхоўваць у дзецях дабрыню, павагу да іншых людзей і ўменне знаходзіць агульную мову з самымі рознымі дзяцьмі. На нашай планеце шмат краін, вялікіх і маленькіх, у якіх жывуць людзі розных нацыянальнасцей, яны гавораць на розных мовах, у іх розныя традыцыі і звычаі, а таксама нацыянальныя касцюмы. Усе народы розныя, але ўсіх павінна аб’ядноўваць сяброўства і павага, каб у свеце не было войн і спрэчак.

У рамках правядзення занятка па адукацыйнай галіне «Дзіця і грамадства на тэму «Сяюбруюць людзі ўсёй Зямлі» выхаванцы рознаўзроставай групы пазнаёміліся з гісторыяй нашай вялікай краіны, прагледзелі прэзентацыю і атрымалі ўяўленне ад таго, што мы ўсе розныя: мы гаворым на розных мовах, спяваем розныя песні, у нас розная нацыянальная культура і традыцыі, але мы аднолькава любім зямлю на якой жыве, сваю Радзіму.