Напярэдадні свята Дня Перамогі і Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь ва ўстанове прайшлі тэматычныя мерапрыемствы. Выхаванцаў пазнаёмілі з дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь, праспявалі гімн, даведаліся, што Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага святкуецца ў другую нядзелю мая.

Тэматычны занятк «Няхай вайны неведае ніхто..», прысвечаны Дню Перамогі, правяла выхавацель дашкольнай адукацыі Бумай В.В. У гэты дзень Вольга Вячаславаўна расказала дзецям аб тым, калі і чаму пачалася вайна і як нялёгка дасталася нашай краіне гэтая Вялікая Перамога. Хвіліна маўчання, песні ваенных гадоў, чытанне вершаў, танцы — усё гэта пакінула глыбокі след у сэрцы кожнага дзіцяці.