Аплікацыя з пластыліну на паперы ствараецца ў тэхніцы пластылінаграфіі. Такі аб’ёмны малюнак выконваецца не алоўкамі і фарбамі, а з дапамогай каляровага пластыліну ці іншай масы для лепкі.

Выкарыстоўваючы тэхніку пластылінаграфіі выхавацель дашкольнай адукацыі Бумай В.В. правяла занятак па выяўленчаму мастацтву з выхаванцамі рознаўзроставай групы на тэму “Дрэвы вясной”. Гэтая творчая праца развівае ўяўленне і задзейнічае дробную маторыку, што пазітыўна адбіваецца на развіцці інтэлектуальных здольнасцяў і памяці ў выхаванцаў. Займаецца пластылінографіяй Вольга Вячаславаўна нават з трохгадовымі выхаванцамі, для іх яна выбірае масу мяккую і згодлівую, каб дзеці маглі з ёй працаваць з задавальненнем. Такія заняткі выхаванцам падабаюцца і выхавацель дашкольнай адукацыі адчувае асалоду.