26 студзеня 2026 года ў рамках выканання мерапрыемстваў Канцэпцыі развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2035 года ва ўстанове  дзяржаўнай установы адукацыі «Палужскі дзіцячы сад» праведзена кансультацыя загадчыкам Грыбок Т.І. з выхавацелямі дашкольнай адукацыі “Асаблівасці арганізацыі прадметна-развіваючай серады ў рознаўзроставай групе”. Педагогі актуалізавалі веды аб стварэнні прадметна-развіваючага асяроддзя ў рознаўзроставай групе ўстановы  дашкольнай адукацыі, патрабаваннях да пабудовы і напаўняльнасці ў адпаведнасці з узроставымі і індывідуальнымі асаблівасцямі выхаванцаў.