Напярэдадні свята ў дзяржаўнай установе адукацыі «Палужскі дзіцячы сад» прайшло мерапрыемства. Выхаванцы спявалі песні, чыталі вершы пра сваю Радзіму, гулялі ў дыдактычныя гульні «Знайдзі і назаві сімвалы Рэспублікі Беларусь», «Сімвалы Перамогі» і інш. З выхаванцамі старэйшага ўзросту прайшла віктарына «Што ты ведаеш пра Беларусь», пра традыцыі беларусаў.

02.07.2026 ў дзіцячым садзе адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна было арганізавана ўрачыстае ўзняцце Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У гэты момант сэрца кожнага напаўнялася гонарам за сваю Радзіму.