Вуліцы засыпала снегам, і ў дзіцячым садзе выхаванцы з задавальненнем выходзяць на зімовую прагулку. Бо так хочацца пачапаць рукамі снег, злавіць у далоні сняжынку, і вядома пагуляць у гульні са снегам. Але не ў любое надвор’е можна заняцца лепкай са снегу, а толькі тады, калі снег вельмі добра лепіцца. Вось мы і вырашылі зляпіць снегавіка. Ну цуд-снегавік! Снегавік атрымаўся яскравым, самым прыгожым, але штосьці ён сумны. Мабыць няма сябра? І тады выхаванцы рашылі зляпіць яшчэ сябра снегавіку. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый ад сумеснай дзейнасці, і засталіся задаволеныя сваім вынікам.