ГУРТОК «ЧАРОЎНЫ ПЭНДЗЛІК

Занятак гуртка “Чароўны пэнзлік” пачаўся з пытання выхавальніка Бумай В.В: “Адгадайце загадку і вы даведаецеся, хто сёння прыйдзе да нас у госці?”. Сурпрызны момант зацікавіў выхаванцаў . Кот распавядаў дзецям, што ён мае : тонкі слых,  востры зрок, умее арыентавацца ў цемры і знаходзіць дарогу дадому. Пальчыкавая гімнастыка “Дзесяць кацянят” яшчэ больш падняла іх настрой, а потым пачалася праца: выхаванцы пазнаёміліся як можна маляваць жорсткім пэндзлем і без вады, робячы тычкі на малюнку. І атрымаліся ў нас розныя кацяняты —  і рыжы, і шэры, і аранжавы, і чорны,і карычневы, а якія кажушкі: пухнатыя, ды касматыя і кацяняты зімой не замерзнуць.