6 сакавіка ў дзіцячым садзе-свята, якое сімвалізуе сабой прыход вясны. Дзень жанчын, свята пяшчоты, ласкі і прыгажосці. У гэты дзень ніводная жанчына не застаецца без увагі і падарункаў.
Напярэдадні свята ў нашым дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню жанчын . Віншаванні, песні, танцы і вершы гучалі для вас, нашы дарагія жанчыны. На працягу ўсяго свята чараўніца Вясна гуляла з выхаванцамі і матулямі ў гульні «Чароўная хусцінка», «Збяром кветачкі для матулі», «Перанясі пакупкі», і ншыя, спявала песні, слухала вршы выхаванцаў, далучала да гульняў бацькоў. У канцы свята дзеці падарылі мамам падарункі, зробленыя сваімі рукамі. Спадзяемся, што дадзеныя мерапрыемствы, прыўнеслі ў жыццё нашага дзіцячага сада атмасферу вясновай радасці і шчасця


