Выхаванцы рознаўзроставай групы кожную раніцу назіраюць і кормяць сомікаў, якія жывуць у акварыуме. І сення, перад заняткам па адукацыйнай галіне «Выяўленчае мастацтва»(лепка) дзеці сталі паўкругам перад акварыумам. Успомнілі, хто такія хатнія гадаванцы, як іх даглядаць. Вольга Вячаславаўна сказала, што рыбкам не хапае  сяброў. Яна  прапанавала   зрабіць  яшчэ адзін акварыум, дзе ў рыбак будзе шмат сяброў. Працавалі дружна, кожны з дзяцей унес свой уклад у калектыўнцю працу. У выхаванцаў атрымаліся выдатныя рыбкі: самая вялікая, самая маленькая,  смешная, вясёлая, прыгожая. Выхаванцы радаваліся таму, што у групе з’явіўся  акварыум зроблены сваімі рукамі.