“Дзень здароўя” – пад такім дэвізам прайшоў дзень у нашым дзіцячым садзе. У гэты дзень рэжым дня быў насычаны актыўнай дзейнасцю дзяцей. Нечаканым была пасылка ад доктара Айбаліта, у якой былі гульні “ Складзі пазлы”, “Лато”, “ Збяры вітамінкі”, загадкі на тэму «Чысціня і гігіена». З вялікай радасцю выхаванцы пачалі сладаць пазлы, адгадваць загадкі па тэме дня, затым мы адправіліся ў госці да зуба і даведаліся ад якіх прадуктаў псуюцца зубы. Цікава і змястоўна прайшла прагулка, выхаванцы гулялі ў рухомыя гульні, арганізоўвалі спаборніцты і стартавыя эстафеты, што даставіла ўсім вялікую радасць, добры эмацыйны настрой. Усе былі бадзёрыя і вясёлыя. “Дзень здароўя” праходзіў весела, лёгка і радасна. Вельмі важна зберагчы здароўе дзяцей, але яшчэ важней — вучыць іх саміх весці здаровы лад жыцця і берагчы сваё здароўе.
