26 мая ва ўстанове дашкольнай адукацыі адбыўся бацькоўскі на тэму «Бяспека ў летні перыяд»

У ходзе сходу былі разгледжаны актуальныя пытанні забеспячэння бяспекі выхаванцаў у летні перыяд.

Перад законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў выступіла супрацоўнік РАНС інспектар Зузо К.І., якая нагадала аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі, бяспечных паводзін дома, на вуліцы і ў месцах масавага знаходжання людзей. Акцынт быў зроблены на аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які спасае жыцце многім людзям у час пажару.

Старшыня Карэліцкай раённай ГААСВАД Кандрусік Аляксандр Яўгеньявіч асвятліў пытанні прафілактыкі няшчасных выпадкаў на вадаёмах, азнаёміў бацькоў з асноўнымі правіламі бяспечных паводзін на вадзе і адказнасцю дарослых за жыццё і здароўе дзяцей.

Загадчык Грыбок Таццяна Іванаўна акцэнтавала ўвагу бацькоў на пытаннях захавання і ўмацавання здароўя выхаванцаў у летні перыяд, прафілактыцы траўматызму, выкананні рэжыму дня, пітнога рэжыму і правілаў асабістай гігіены.

Правядзенне бацькоўскага сходу садзейнічала павышэнню ўзроўню інфармаванасці законных прадстаўнікоў па пытаннях забеспячэння бяспечных умоў жыццядзейнасці дзяцей у летні перыяд.