Вось і наступіла доўгачаканае лета. Першы тыдзень: “Прывітанне бяспечнае лета!” у Палужскім дзіцячым садзе прайшоў весела, цікава і незабыўна: большую частку часу выхаванцы правялі на  на вуліцы, гулялі ў рухомыя гульні “Ліска, ліска дзе была”, “ Гусі, гусі”, “ Жукі на паляне” і пмнілі пра правілы бяспечных паводзін на сонцы і галоўнымі сябрамі  сталі: панамка і кепка. У нас у дзіцячай установе створаны ўсе ўмовы, каб летнія будні сталі самымі незабываемымі прыгодамі і дзеці не проста гуляюць – вучацца сябраваць, закаляюцца, клапаціцца аб сваім здароўі. Таму менавіта і пяць дзён лета  праляцелі незаўважна і пакінулі нам мноства вясёлых сюжэтаў