Заняткі гуртка «Чароўны пэндзлік» у Вольгі Вячаславаўны праходзяць заўжды цікава і пазнавальна. Дзецям падабаецца маляваць не толькі пэндзлікам, але і далонькаі, штампам, раздуваннем і г.д. Сёння на занятку інструментамі для творчасці выхаванцаў  выступалі выключна іх пальчыкі, гэта тэхніка была вельмі цікавай для іх. Выхаванцы 3-4 гадоў малявалі дожджык, 4-6г – прыгожыя талерачкі. Кожны з іх  апускаў у гуаш пальчык і наносіў плямкі на паперу, набіраючы  фарбы рознага колеру. У працэсе малявання яны адчувалі розныя пачуцці: радаваліся створанаму ім прыгожаму малюнку; засмучаліся, калі нешта не атрымліваецца і  імкнуліся з дапамогай выхавацеля  Вольгі Вячаславаўны пераадолець цяжкасці. Дзеці сумелі ўбачыць прыгажосць і   перадалі яе на паперу.