Зімовыя забавы — незвычайная радасць і карысць для здароўя. Зіма заўсёды вельмі радуе бадзёрым марозцам і іскрыстым снегам, надыходзячымі святамі. Немагчыма ўседзець! Вось і сёння выхаванцы нашага дзіцячага сада імкнуліся хутчэй у двор, на свежае паветра, дзе іх зачакаліся санкі і лыжы. Усе дзеці любяць зіму і мы доўга чакалі зіму, чакалі снег, мароз і холад! А зараз усе разам віталі зіму: каталіся на санка, лыжах, падкідвалі снег, ляпілі яго і на запытанне: «Што было б, калі б зімой не было снегу?»нават засмуткавалі.