Сёння ў нас у Палужскім дзіцячы садзе быў незвычайны дзень: выхаванцы, якія займаюцца ў гуртку » Чароўны пэнзлік» пазнаёміліся з нетрадыцыйнай тэхнікай малявання – адбіткамі лісця, а вось самы цікавы і займальны момант быў — друкаванне дрэў з дапамогай лісця. У іх атрымаўся восеньскі, чароўны лес з прыгожымі дрэвамі.
На занятку выяўленчага мастацва (аплікацыя) выхаванцы (5-6г) стваралі беларускія ручнікі , а самыя маленькія -«Хустачка для бабулі»(3-4г). Атрымаліся малюнкі — прыбраныя і дзеці былі задаволены сваёй працай.