Самыя галоўныя словы ў Дзень маці для любімых маці прагучалі ў Палужскім дзіцячым садзе. Нашы хлопцы разам з Вольгай Вячаславаўнай загадзя і старанна рыхтаваліся да гэтага асаблівага дня. Майстравалі падарункі сваімі рукамі, развучвалі словы — віншаванні для сваіх мам, абсталявалі фотазону. На працягу ўсяго дня мы з выхаванцамі гаварылі аб самым дарагім і блізкім чалавеку. Займальна прайшлі гутаркі на тэмы: «Хачу быць падобнай на маму», «Як я дапамагаю маме дома», «Прафесія маёй мамы самая цікавая…»